Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У Лёзне асвячоны муры новай святыні |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 03.10.2011 17:11 |
|
Парафія св. Айца Піо ў Лёзне пачала сваё існаванне ў жніўні 2001 года, калі пасля доўгіх гадоў пераследу адбылася першая св. Імша на мясцовых могілках. На пачатку быў куплены дом, у якім знаходзілася капліца і памяшканне для святара. Цяпер жа ідуць працы па будаўніцтву касцёла. Аднак гісторыя існавання каталіцызму на Лёзненшчыне распачынаецца значна раней — у другой палове XVII ст., калі была пабудавана першая капліца ў маёнтку Кратоўша (сёння в. Крынкі, Лёзненскі раён). У 1782 г. распачалося будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Бабінавічах, які праіснаваў да 1926 г., калі быў арыштаваны апошні пробашч парафіі кс. Казімір Юршан. Таксама на тэрыторыі раёна былі капліцы ў Выдрэі (пабудавана у 1758 г.), Зачэрні, Вішняку, Завольшы, а таксама прыватная капліца у в. Станіславава. З 2001 года ў парафіі працавалі:
Шчыра дзякуем за супольную малітву! |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


2 кастрычніка 2011 г. стаў памятным днём у жыцці лёзненскай парафіі, што на Віцебшчыне. У гэты дзень адбылося асвячэнне муроў святыні, будаўніцтва якой распачалося ў чэрвені гг. Адзначыла парафія і 10-годдзе свайго існавання.
для друку