Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.09.2010 14:52

Ва ўсім свеце распаўсюджаны рух «Маці ў малітве». Дзейнічае ён і пры парафіях у Беларусі. Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне. Бог жа ўмешваецца толькі тады, калі Яго просяць аб гэтым, і таму чакае мацярынскага заступніцтва за дзяцей.

«Маці ў малітве» рэгулярна збіраюцца пры парафіях на супольную малітву. Так у верасні сабраліся яны ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. У трохдзённай малітоўнай сустрэчы прынялі ўдзел маці з Браслава, Ліды, Мінска, а таксама з Калугі, Разані і Масквы. Сярод іх былі вернікі як каталіцкага веравызнання, так і праваслаўнага.

Тры дні прайшлі ў глыбокай супольнай малітве, разважаннях і размовах. Жанчыны дзяліліся сваім вопытам, сведчылі пра Божую дапамогу ў іх жыцці і жыцці іх сем’яў. Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з шэрагам важных аспектаў адносна выхавання дзяцей і моладзі; разумення праблем людзей, якія знаходзяцца ў алкагольнай або наркатычнай залежнасці; усведамлення важнасці ўмацавання сям’і як адной з найбольш важных каштоўнасцяў хрысціянскага жыцця.

Удзельнікі канферэнцыі выказалі ўдзячнасць святарам, якія былі з імі на працягу гэтых дзён: кс. Адаму Квяткоўскаму SDS з Браслава, кс. Алегу Півавару з Лёзна, кс. Андрэю Бочару MS з Далёкіх, кс. Марэку Пасюту OFMCap з Докшыц. Малітва і духоўная падтрымка святароў былі асновай паспяховага правядзення канферэнцыі. Гасціннасць жа браслаўскіх жанчын дапамагла гасцям адчуваць сябе як дома і не мець ні ў чым патрэбы.

Пакідаючы гэты прыгожы беларускі куточак, жанчыны з Расіі, перапоўненыя ўражаннямі і ўзмоцненыя духоўна, запэўнівалі, што знайшлі там новых братоў і сясцёр у Хрысце.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў