Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оршы разважалі над спазнаннем вызваленчай Праўды
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
07.03.2012 12:11

4 сакавіка 2012 г. у Оршу прыбылі больш за 70 чалавек з Мінска, Гомеля, Гродна, Віцебска, Наваполацка, Крупак, Жодзіна, Барысава, Шуміліна і інш. мястэчак, якія імкнуцца шукаць Бога ў штодзённым жыцці і паглыбляць свае адносіны з Ім шляхам «працы ў вінаградніку». Назва сустрэч не выпадковая, бо ў Божым вінаградніку кожнаму знойдзецца месца і праца: адны саджаюць, іншыя паліваюць для таго, каб Айцец Нябесны ўзрасціў.

Сустрэча была прысвечана тэме «Спазнаеце праўду, і праўда вас вызваліць». Распачалося ўсё ранішняй малітвай праслаўлення, затым адбыліся некалькі канферэнцый, падчас якіх кожны ўдзельнік змог задаць сабе пілатаўскае пытанне: «Што ёсць праўда?», падзяліцца сваім адкрыццём з іншымі, засведчыць аб моцы праўды ў сваей штодзённасці. Удзельнікі мелі магчымасць споведзі, духоўных размоў, асабістай размовы з Езусам, прысутным у Найсвяцейшым Сакрамэнце, а таксама ўдзелу ў святой Імшы. Пасля літургіі адбылася заступніцкая малітва з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, а ў гэты час удзялялася споведзь і адбывалася малітва святароў за ўдзельнікаў сустрэчы. Усяго ў аршанскай капліцы прысутнічалі 5 святароў, якія разам з пробашчам парафіі а. Аляксандрам Жарнасекам служылі сваім парафіянам. Дзякуючы гэтай сустрэчы, кожны змог стаць на адзін дзень бліжэй да Праўды.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце www.viartannie.org. Наступная сустрэча «вінаградніка» пройдзе ў Оршы 21 красавіка.

Запіс на сустрэчу адбываецца па тэлефоне:


+375 29 713 02 33     а. Аляксандр

Анастасія Харкевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў