Духоўныя асобы аршанскага дэканату разам абмяркоўваюць душпастырскія праблемы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
15.02.2013 12:17 |
Сустрэча пачалася супольнай малітвай. На гэты раз яна прайшла ў доме сясцёр францішканак ад хрысціянскай пакуты і любові. За кавай у прыяцельскай атмасферы ўдзельнікі сустрэчы закранаюць душпастырскія справы ў дэканаце, плануюць наступныя сустрэчы, а таксама выезды дзяцей і моладзі. Кожны выказваецца пра набалелыя праблемы і ўсе разам стараюцца іх вырашыць. «Такія сустрэчы, — лічыць кс. Валеры Орсік, дэкан аршанскі, — вельмі неабходныя, асабліва на ўсходзе нашай дыяцэзіі, паколькі яны яднаюць у адну сям’ю дзяцей Божых. Святары і сёстры законныя праз такія згуртаванні могуць падзяліцца сваімі перажываннямі, праблемамі, і чалавек зусім інакш адчувае сябе, калі ведае, што ён не адзін і што патрэбен іншаму. Трэба быць салідарным не толькі ў душпастырскай працы, але і ў сяброўскіх адносінах з іншымі». Наступная сустрэча плануецца ў маі. Кс. Валерый Орсік
|