Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнікі парафіяльнай групы «Маці ў малітве» ў Браславе дзякавалі Богу за свой юбілей (дададзены фотарэпартаж)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
18.08.2012 01:38

Апоўначы 18 жніўня 2012 г. у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў адбылася святая Імша з удзелам руху «Маці ў малітве». У літургіі ўдзельнічалі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары.

Імша адбывалася ў межах сёлетніх урачыстасцяў у браслаўскім санктуарыі, якія праводзяцца пад дэвізам «Марыя — Маці пакліканняў». Як было сказана на пачатку літургіі, яна цэлебруецца ў той інтэнцыі, каб кожны з прысутных на ёй вернікаў вярнуўся дадому, узмоцнены Божай ласкай.

Гамілію прамовіў кс. пралат Рышард Мрозюк з Германіі. Святар адзначыў, што вера не з'яўляецца прыватнай справай, але справай эўхарыстычнай супольнасці, і падзякаваў усім, хто на нашай зямлі захаваў веру і перадаў яе новаму пакаленню. 

Падчас Імшы гучала падзяка Богу за 10 гадоў існавання ў браслаўскай парафіі групы руху «Маці ў малітве». Дзякуючы Пану за гэты юбілей, прадстаўнікі парафіяльнай групы прынеслі да алтара сімвалічныя дары.

У дар была прынесена палаючая свечка — бо, падобна ёй, члены руху «Маці ў малітве» жадаюць асвятляць жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў і саграваць іх духоўным цяплом. Быў прынесены статут групы — бо падобна як у ім змяшчаюцца правілы яе існавання, так у сэрцы членаў руху, як было адзначана, змяшчаецца падзяка Богу за нараджэнне сваіх дзяцей і ўнукаў. Прадстаўнікі парафіяльнай групы прынеслі таксама ружанец — прыладу для малітвы да Маці Божай, бо, як кожная маці клапоціцца пра сваіх дзяцей, так і Панна Марыя нястомна клапоціцца пра нас. У дар быў прынесены крыж — сімвал таго, што Хрыстус ахвяруе сябе свайму Айцу, каб мы самі сталі падобныя да Езуса. Да алтара прынеслі хлеб — нашу штодзённую ежу; «як Бог падчас Імшы перамяняе хлеб у сваё Цела, няхай пераменіць нашы сэрцы, абудзіць жаданне часцей сустракацца з Ім у Найсвяцейшым Сакрамэнце», — прагучала з вуснаў прадстаўнікоў руху. Прынеслі таксама віно і ваду, каб Бог, перамяняючы іх у сваю Кроў, перамяніў хваляванні і трывогі маці за дзяцей у радасць і супакой, і, як віно і вада аб'ядноўваюцца ў адзін напой, каб і Бог аб'яднаў падобным чынам сем'і руху. 

Пасля літургіі адбылася ружанцовая працэсія са свечкамі.

Анастасія Грышан

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў