Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цяпер і ў сеціве: «Каталіцкі веснік» стварыў свой сайт |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
05.12.2012 17:43 |
Газета «Каталіцкі веснік», якая выходзіць у Віцебскай дыяцэзіі, стварыла электронную версію свайго выдання. Цяпер за свежымі матэрыяламі газеты можна будзе сачыць на сайце Catholicnews.by.
Акрамя артыкулаў і фотаздымкаў, новы сайт робіць ухіл на відэа- і аўдыёматэрыялы. У прыватнасці, у раздзеле «Відэа» можна паглядзець тэлевыпускі перадачы «Вытокі», якую рыхтуе тэлерадыёкампанія «Віцебск». Раздзел «Аўдыё» дае магчымасць наведвальнікам паслухаць перадачы з цыклу «Слова да вернікаў». Прыхільнікі друкаванай версіі газеты «Каталіцкі веснік» могуць спампаваць нумары газеты ў версіі pdf. Структурна сайт газеты акрамя раздзелаў «У дыяцэзіі» і «У Беларусі» ўтрымлівае таксама навіны ў раздзелах «Ватыкан» і «У свеце». Адным з новаўвядзенняў Catholicnews.by стала магчымасць для наведвальнікаў партала пакідаць свае каментары да матэрыялаў. «Каталіцкі веснік» — гэта адкрытая пляцоўка. Нам важны кожны голас і кожнае меркаванне. Пішыце свае каментарыі на навіны, якія вас цікавяць! Дыскутуйце! Дзяліцеся добрай весткай!» — каментуе запуск новага сайта галоўны рэдактар «Каталіцкага весніка» кс. Віктар Місевіч. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.