У віцебскай парафіі адбылося развітанне з пробашчам кс. Алегам Буткевічам, прызначаным біскупам |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
02.12.2013 11:37 |
1 снежня ў парафіі Св. Антонія ў Віцебску адбылася Імша на развітанне з пробашчам парафіі кс. Алегам Буткевічам. Папа Францішак прызначыў святара біскупам Віцебскай дыяцэзіі. На Імшы сабралася вялікая колькасць вернікаў, у тым ліку з іншых парафій, каб падзякаваць кс. Алегу Буткевічу за яго служэнне Богу і людзям на працягу 10 гадоў, якія ён правёў у парафіі. Вернікі павіншавалі біскупа наміната з новай пасадай, пажадаўшы быць добрым пастырам ужо не толькі для парафіі Св. Антонія, але і для ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. |
Фотарэпартаж |