Два тэлеканалы правядуць трансляцыю вігілійнай Імшы з віцебскай катэдры |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
10.12.2015 11:37 |
Два тэлеканалы: «Віцебск» і «Беларусь 4. Віцебск», вяшчанне якіх
вядзецца на тэрыторыі Віцебскай вобласці будуць трансліраваць у прамым
эфіры Вігілійную святую Імшу з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў
Віцебску, якую ўзначаліць Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Аб гэтым
паведаміў сам іерарх на прэс-канферэнцыі 9 снежня ў Віцебскай
дыяцэзіяльнай курыі. Трансляцыя Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Нараджэння Пана распачнецца 24 снежня ў 21.30. У той жа дзень у эфіры тэлеканала «Віцебск» у 19.00 выйдзе праграма «Вячэрні Віцебск», галоўным госцем якой будзе біскуп Алег Буткевіч. Трэба адзначыць, што тэлеканалы «Віцебск» і «Беларусь 4. Віцебск», апрача наземнага эфіру, трансліруюць амаль усе кабельныя аператары вобласці і лічбавае тэлебачанне «ZALA». Біскуп Алег Буткевіч выказаў падзяку калектыву Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія "Віцебск"» і яго кіраўніку Алене Панцюховай за магчымасць, якую атрымалі вернікі дыяцэзіі, перажыць разам са сваім пастырам гэты святочны час. Ул.кар. |