Выстава прац фларыстыкі адкрылася ў межах фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
14.12.2015 12:37 |
12 cнежня ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры», які праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі, у парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава прац, створаных у тэхніцы фларыстыкі. Віцебскі народны клуб фларыстыкі «Анюта» пад кіраўніцтвам Іны Юрчанка прэзентаваў працы на тэму «Свет навокал нас», у якіх адлюстравана прыгажосць Божага стварэння, хараство Беларусі.
Дзеці з нядзельнай школы пры касцёле, з гімназіі, школ і студый горада з задавальненнем удзельнічалі ў каляднай віктарыне, спявалі, вадзілі карагод каля ёлкі. Напрыканцы праграмы ўдзельнікі студыі «Фларыяль» прадэманстравалі строі, зробленыя сваімі рукамі. |
Фотарэпартаж |