У Віцебску адкрылася калядная выстава дзіцячай творчасці |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.12.2015 11:57 |
19 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» адкрылася калядная выстава дзіцячай творчасці «Зімовы цуд». Традыцыйна падчас фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» гэтая выстава збірае таленавітых дзяцей больш чым з 20 студый, гурткоў, школ і гімназій Віцебска і ладзіцца пад патранатам Віцебскай дыяцэзіі і Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Святочны настрой надавала музыка ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа імя Івана Салертынскага Юліі Сабалеўскай і Вольгі Кашко. XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры» праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі з 5 снежня па 6 студзеня. |
Фотарэпартаж |