У межах фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
27.12.2015 08:34 |
26 снежня ў межах фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы, на якіх літаратурным суразмоўнікам у гэты раз стаў славуты твор Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
У сустрэчах прымаў удзел канцлер дыяцэзіі кс. Адам Дынак.
Мадэратар чытанняў прафесар Іван Лапін спытаўся ў сабраных: «Калі вы пачнеце размаўляць аб гэтым рамане, як вы адкажаце на пытанне – аб чым ён?..»
Настаўнікі, навукоўцы і проста аматары выказвалі свае меркаванні, параўноўвалі артыкулы крытыкаў і літаратураведаў, цытавалі ўрыўкі са Святога Пісання, разважалі над тым, у чым можна знайсці сугучнасць «Фауста» Гётэ, «Боскай камедыі» Дантэ і твора Булгакава.
Прафесар Іван Лапін прапанаваў удзельнікам перачытаць Евангелле паводле Мацвея, творы Гётэ і Дантэ, а потым працягнуць абмеркаванне ў наступным месяцы.
Усе жадаючыя запрашаюцца на чарговыя чытацкія сустрэчы, якія пройдуць 30 студзеня.
XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры» праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі з 5 снежня па 6 студзеня.
Людміла Ярмолава, (AG)
Фота Барбары Сіпайла
|