Браслаў прывітаў пілігрымаў |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
19.08.2016 17:26 |
З радасным спевам «Нас у Браславе, Марыя, сустракай» 19 жніўня ў браслаўскую святыню ўвайшлі пілігрымы з Мёраў, якія прыбылі на святкаванне ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Адразу за імі крочыла пілігрымка з Глыбокага. Гэтым разам у Браслаў прыйшлі дзве пілігрымкі. Па традыцыі пры ўваходзе ў касцёл пілігрымаў сустрэў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. «Сардэчна вітаю вас ля ног Маці Божай Валадаркі азёраў», — сказаў ім іерарх. Акропленыя асвечанай вадой, пілігрымы ўвайшлі ў касцёл і ляглі крыжам перад абразом Маці Божай Валадаркі азёраў, да якой ішлі два дні.
|