Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Міністранты Еўропы ўдзельнічалі ў малітоўным чуванні ў Рыме |
| Дзяржава Ватыкан |
| 04.08.2010 16:05 |
|
Рэлігійнай праграме для маладых пілігрымаў папярэднічалі выступленні артыстаў і музыкантаў. У цэнтры сустрэчы знаходзілася постаць св. Тарцызія — мучаніка і апекуна міністрантаў. Фігура святога з панядзелка знаходзілася перад ватыканскай базылікай, а падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі была асвечана папам Бэнэдыктам XVI. Падчас сустрэчы звярнулі на сябе ўвагу міністранты з Германіі, якія выпусцілі ў неба вялікую колькасць мыльных бурбалак на плошчы Навона. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Больш за 53 тысячы міністрантаў з 17 краін Еўропы сустрэліся вечарам 3 жніўня 2010 г. перад базылікай св. Пятра ў Апостальскай Сталіцы, каб удзельнічаць у малітоўным чуванні. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе адзначаецца 50-годдзе заснавання Міжнароднага таварыства міністрантаў (СІМ).
для друку
Ватыканскае радыё