Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Шчучыне адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.11.2011 11:26

З 28 па 30 кастрычніка 2011 г. у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над верай і жыццёвым пакліканнем чалавека.

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэчы была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, размова са святаром, гульня ў футбол. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі найлепшай магчымасцю каб паслухаць Пана. Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў.

На некалькі дзён юнакі трапілі ў атмасферу законнага жыцця і бліжэй пазнаёміліся з жыццём і душпастырствам айцоў піяраў. Духоўныя сустрэчы завяршыліся пасля абеду ў нядзелю, 30 кастрычніка.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.