Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Зацверджаны афіцыйны гімн Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе
01.06.2010 11:11
Папская рада па справах свецкіх, якая займаецца арганізацыяй Дзён моладзі ва ўсім свеце, высока ацаніў афіцыйны гімн Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе. Словы гімна напісаў дапаможны біскуп Мадрыдскай архідыяцэзіі Сэзар Франко Марцінэс, а музыку — вядомы кампазітар святар Энрыке Васкес Кастро.

Упершыню гімн будзе выкананы 9 лістапада 2010 г. у мадрыдскай катэдры падчас свята Маці Божай Альмудэны. У гэты ж дзень гімн Сусветнага дня моладзі стане даступным у аўдыё і відэаверсіях, а таксама ў Інтэрнэце.  

Плануецца выпуск трох версій дадзенага музычнага твора — літургічнай, харавой у інструментальным суправаджэнні і ў пералажэнні для гітары. У цяперашні час вядзецца праца над перакладам тэксту гімна на асноўныя еўрапейскія мовы.

Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе адбудзецца 16–21 жніўня 2011 г. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць не меш за 2 мільёны маладых людзей з 170 краінаў свету. Упершыню Сусветны дзень моладзі адбыўся па ініцыятыве Яна Паўла ІІ у 1986 г.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.