Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Малітоўная сустрэча ў Браславе: разважанне над Мукай Пана |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
15.03.2011 13:24 |
11–13 сакавіка 2011 г. у рэкалекцыйным доме сясцёр эўхарыстак у Браславе (Віцебская дыяцэзія) адбылася першая ў гэтым годзе малітоўна-фармацыйная сесія. Сустрэча была прысвечана разважанню над Мукай Пана, апісанай у Евангеллі паводле Яна.
У рэкалекцыях удзельнічалі 20 чалавек з Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сваімі ведамі і духоўным вопытам з удзельнікамі дзяліўся на працягу сустрэчы а. Пётр Бялевіч ОМІ з Мінска.
Удзел у канферэнцыях, медытацыі, святой Імшы даў вернікам магчымасць паглыбіць свае веды, звязаныя з дадзеным фрагментам Евангелля. Малітва ў цішыні стала для прысутных асаблівымі ўводзінамі ў перыяд Вялікага посту.
У гэтым годзе ў рэкалекцыйным доме сясцёр эўхарыстак у Браславе пройдуць яшчэ тры сустрэчы, якія будуць прысвечаны тэмам Божай міласэрнасці, ружанцовай малітве і кнізе Апакаліпсісу.
Падрабязная інфармацыя аб будучых сустрэчах па тэлефоне:
+375 29 592 65 69 кс. Тадэвуш
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.