Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча моладзі пад назвай «Радасць Уваскрасення» адбылася ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.04.2010 14:51

17–18 красавіка 2010 г. у доме сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбылася сустрэча моладзі. Сустрэча мела назву «Радасць Уваскрасення». Праз супольную малітву, разважанне над Божым словам маладыя людзі імкнуліся перажыць сапраўдную радасць Уваскрасення Хрыста, каб адчуць радасць аднаўлення свайго жыцця, па-іншаму паглядзець на розныя здарэнні і праблемы ў сваім асабістым жыцці.

Ці стала гэта магчымым для ўдзельнікаў мерапрыемства? Адказам могуць быць малітоўная засяроджанасць і ўсмешкі на тварах юнакоў і дзяўчат у хвіліны сустрэчы з уваскрослым Хрыстом падчас Эўхарыстыі і медытацыі. Адчуць гэтую радасць маладым вернікам дапамог і гурт «Подых Духа», у склад якога ўваходзяць навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Падчас трохгадзіннага канцэрта семінарысты запалілі сваёй жыццярадаснасцю моладзь, якая спявала і танцавала, праслаўляючы свайго Пана і Збаўцу.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.