Мітрапаліт Кандрусевіч на завяршэнне канферэнцыі «Хрысціянства ў свецкіх СМІ»: каб мас-медыя дапамагалі пазнаць Евангелле |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
03.03.2013 20:47 |
«У наш час мас-медыя сталі новым евангелізатарам па меры сённяшніх патрэбаў і выклікаў. Сёння таксама неабходна развіваць адносіны і супрацоўніцтва са свецкімі медыя», — падкрэсліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы ў капліцы Святой Тройцы ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах, якая адбылася на завяршэнне канферэнцыі «Хрысціянства ў свецкіх СМІ». Арцыпастыр нагадаў у гаміліі, што тры дні таму завяршыўся Пантыфікат Бэнэдыкта XVI — «Пантыфікат нялёгкіх часоў і вельмі важных спраў, перадусім абароны маральных каштоўнасцяў і новай евангелізацыі». «Сваім дабравольным зыходам для дабра Касцёла Папа даў нам новую лекцыю — лекцыю адвагі і адначасова пакоры», — дадаў Мітрапаліт, узгадаўшы, што «Касцёл моліцца аб выбарах новага Пантыфіка, якому Бог даверыць служэнне апостала Пятра». (AG) |