Шчучын: кандыдаты да канфірмацыі правялі дзень на малітве |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
30.04.2013 17:03 |
Маладыя вернікі шчучынскай парафіі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці — канфірмацыі, 27 красавіка прынялі ўдзел у дні засяроджання. Аднадзённыя рэкалекцыі былі прысвечаны тэме ахвярнасці. На аснове фрагментаў са Святога Пісання, а таксама навучання Касцёла моладзь шукала сэнс і заданні, якія зыходзяць з прыняцця канфірмацыі, а асабліва аднаго з дароў гэтага сакрамэнту — быць сведкам жывога Хрыста сярод равеснікаў. Удзельнікі сустрэчы маглі адчуць сябе апосталамі праз ахвяраванне свайго ўласнага часу і сведчанне веры тым, каго сустракалі ў гэты дзень на сваім шляху. Яны маглі адчуць і тое, што абвяшчэнне Божага слова ў гэтым свеце звязана з крытыкай грамадства. Галоўным пунктам праграмы стала Эўхарыстыя — найлепшы прыклад ахвярнасці Бога: бо Стварыцель так палюбіў свет, што аддаў Сына свайго адзінароднага… Тэкст і фота а. Віталія Слукі SP (VGr) |