Крэатыўнасць піярскай моладзі са Шчучына на Каляды |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.01.2013 17:49 |
Было падрыхтавана цэлае каляднае прадстаўленне. Моладзь была апранута ў розныя вобразы і, вядома, мела пры сабе вялікі мяшок для прысмакаў. У кожным доме моладзь сустрэла гасціннасць гаспадароў. Былі ўсмешкі на тварах, радасць у вачах, словы падзякі. І гэтая цёплая рэакцыя вельмі падбадзёрвала і абуджала. З прысмакаў, якія ўдалося сабраць калядоўшчыкам, быў наладжаны пір для моладзі. Яшчэ адной цікавай падзеяй у шчучынскай парафіі стала калядная пастаноўка на свята Святой Сям'і ў суправаджэнні моладзевага хору. У аснове сюжэту — гісторыя нараджэння, распавядаючы якую, Анёл ратуе сям'ю маленькай дзяўчынкі ад сварак і разладу. Анастасія Ясюкевіч |
Фотарэпартаж |