Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі рухаў бедных рабочых і сялян
25.10.2014 14:45

Упершыню ў гісторыі Касцёла Рымскі Пантыфік сустрэнецца з лідарамі так званых “народных рухаў” – аб’яднанняў бедных рабочых, сялян без зямлі, прадстаўнікоў карэнных народаў, якія не маюць свайго прадстаўніцтва ў выглядзе традыцыйных прафсаюзаў і вымушаны кансалідавацца, каб даносіць да дзяржаў і грамадстваў свае праблемы.

 
Папа: сустрэча з Патрыярхам Канстанцінопальскім — знак жадання пераадолець перашкоды, якія раздзяляюць хрысціян
24.10.2014 15:36

Пра гэта Пантыфік распавёў падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў экуменічнай пілігрымкі, арганізаванай амерыканскім фондам «Orientale Lumen», 24 кастрычніка.

 
Мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка ў лістападзе
24.10.2014 13:21

У лістападзе Папа Францішак прыме ўдзел у шэрагу важных мерапрыемстваў і цэлебрацый. 1 лістапада Пантыфік наведае рымскія манументальныя могілкі «Верана», дзе пахаваны шматлікія грамадскія, палітычныя і касцёльныя дзеячы, і ўзначаліць там Эўхарыстыю з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.

 
Папа Францішак: «пажыццёвае зняволенне» — гэта схаванае смяротнае пакаранне
24.10.2014 12:08

Хрысціяне і ўсе людзі добрай волі «пакліканы сёння змагацца не толькі з ужываннем смяротнага пакарання», ва «ўсіх яго формах», але і на карысць паляпшэння ўмоў утрымання зняволеных, адзначыў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для членаў Міжнароднай асацыяцыі крымінальнага права, якіх прыняў 23 кастрычніка.

 
Пантыфік прыняў прэм'ер-міністра Грэнады
24.10.2014 11:48
23 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм'ер-міністра Грэнады Кіта Мітчэла, які таксама сустрэўся з Дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам Пьетро Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамберці.
 
Святы Айцец: малітвы праслаўлення — каб развівацца ў запаведзі любові
23.10.2014 13:29

«Добра праслаўляць Бога, уваходзіць у гэты свет шырыні, велічы, шчодрасці, любові. Гэта добра, бо мы можам развівацца ў вялікай запаведзі адзінай запаведзі, якая стаіць у аснове іншых: любові, любові да Бога і бліжняга», — сказаў Папа Францішак.

 
Папа салідарны са звольненымі супрацоўнікамі італьянскай авіякампаніі
22.10.2014 16:27

«Няхай ніводная сям’я не будзе пазбаўлена крыніцы працы», — заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 22 кастрычніка, звяртаючыся да італьянскіх пілігрымаў. Пантыфік узгадаў пра масавыя звальненні супрацоўнікаў авіякампаніі «Meridiana Fly».

 
Папа сустрэўся з футбалістамі нямецкага клуба «Баварыя»
22.10.2014 15:46

22 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з футбалістамі нямецкага клуба «Баварыя». Мюнхенская каманда прыбыла ў Рым для ўдзелу ў матчы супраць італьянскай «Ромы», у рамках турніру Лігі чэмпіёнаў, які выйграла з лікам 7:1.

 
Апублікавана праграма візіту Папы ў Турцыю
21.10.2014 15:16

З 28 па 30 лістапада Папа Францішак наведае Турцыю. Падарожжа Пантыфіка пачнецца візітам у маўзалей Атацюрка.

 
Папа Францішак: «Павел VI, дзякуй за тваё пакорнае і прароцкае сведчанне любові да Хрыста і Яго Касцёла!»
19.10.2014 14:56

У пакоры Паўла VI заззяла яго веліч, адзначыў Папа Францішак падчас беатыфікацыйнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра 19 кастрычніка. У Імшы прынялі ўдзел Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI, сінадальныя айцы і тысячы вернікаў.

 
Папа сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
17.10.2014 17:19

17 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

 
Папа cустрэнецца з гульцамі мюнхенскай «Баварыі»
16.10.2014 16:17

Футбольны клуб Bayern мае на наступным тыдні вельмі асаблівую сустрэчу. У сераду ўжо пасля матчу супраць італьянскай «Ромы» ў Лігі Чэмпіёнаў гульцоў гэтай каманды і іх трэнера чакае сустрэча з Папам Францішкам.

 
Папа звярнуўся да ўдзельнікаў ініцыятывы «Caritas Internationalis» у абарону галадаючых
16.10.2014 13:53

«Я быў галодны, і вы накармілі Мяне. Гэтыя словы нашага Пана гавораць аб тым, што мы не павінны адварочвацца і быць абыякавымі, калі ведаем, што наш сусед галадае», — напісаў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў ініцыятывы каталіцкага дабрачыннага таварыства «Caritas Internationalis» у абарону галадаючых. Мерапрыемствы праходзяць ва ўсім свеце з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16 кастрычніка.

 
Папа: «Містычны досвед св. Тэрэзы Авільскай не адлучыў яе ад свету і турботаў людзей»
16.10.2014 13:37

Святая Тэрэза Авільская вучыць, што шлях да Бога — гэта шлях да людзей, напісаў Папа Францішак у пасланні да 500-годдзя з дня нараджэння гэтай вялікай іспанскай святой, якое будзе адзначацца ў 2015 г.

 
Папа сустрэнецца з прэм'ер-міністрам В’етнама
12.10.2014 12:03

18 кастрычніка Папа Францішак прыме ў Ватыкане прэм’ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Тан Зунга, паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 67 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.