Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа Францішак у 2015 годзе наведае Францыю
07.10.2014 14:13

У 2015 г. адбудзецца Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Францыю. А ўжо ў бягучым годзе 25 лістапада Пантыфік наведае еўрапейскі парламент у Страсбургу.

 
Святы Айцец даў некаторыя парады ўдзельнікам Сіноду Біскупаў
06.10.2014 11:53

Папа Францішак жадае, каб удзельнікі Сіноду Біскупаў выказваліся ў поўнай свабодзе і не баючыся таго, што Пантыфік можа мець іншы пункт гледжання. Менавіта ў гэтым, па словах Святога Айца, праяўляецца сінадальнасць. 6 кастрычніка падчас адкрыцця працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства Святы Айцец даў яго ўдзельнікам некаторыя парады.

 
Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы»
03.10.2014 16:30

3 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся з іерархамі, якія прымалі ўдзел у генеральнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на тэму «Сям’я і будучыня Еўропы», што праходзіла ў мінулыя дні ў Рыме. Касцёл у Беларусі прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па справах сям’і.

 
Ватыкан ахвяраваў 100 тысяч еўра музею «Аўшвіц-Біркенаў»
30.09.2014 16:50

Папа Францішак падтрымаў ініцыятыву ахвяраваць 100 тысяч еўра фонду «Аўшвіц-Біркенаў», які апякуецца аднайменным музеем, створаным на тэрыторыі комплекса канцэнтрацыйных лагераў часоў ІІ Сусветнай вайны каля польскага Асвенцымa.

 
У Апостальскай Сталіцы адбылося свята пажылых людзей
28.09.2014 14:52

28 верасня ў Ватыкане прайшло свята пажылых людзей пад дэвізам “Благаслаўленне на доўгае жыццё”. Яшчэ задоўга да яго пачатку плошчу св. Пятра запоўнілі дзясяткі тысяч бабуль і дзядуляў, якія прыбылі з больш чым 20 краін свету разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі.

 
Папа сустрэўся з удзельнікамі Генеральнай асамблеі Руху факаляраў
26.09.2014 17:47

Стаць шчодрымі сведкамі любові Бога і радасці Евангелля, каб свет усё хутчэй набліжаўся да адзінства – з такім заклікам звярнуўся Папа Францішак да ўдзельнікаў Генеральнай асамблеі Руху факаляраў на аўдыенцыі 26 верасня. У форуме, які праходзіць у Кастэль-Гандольфа, прымаюць удзел каля 500 дэлегатаў са 137 краін свету.

 
Пантыфік: жыццё без крыжа можа быць добрым, але не будзе хрысціянскім
26.09.2014 17:12

Хрысціянін не зможа зразумець Хрыста Адкупіцеля без крыжа, без гатоўнасці несці яго разам з Езусам, сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 26 верасня.

 
Мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка ў кастрычніку
26.09.2014 14:33

У кастрычніку Святы Айцец правядзе ў Ватыкане шэраг важных сустрэч і мерапрыемстваў. 4 кастрычніка, напярэдадні адкрыцця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая будзе прысвечана пытанням сям’і і сужэнства, Папа Францішак прыме ўдзел у малітоўным чуванні ў інтэнцыі паспяховага правядзення гэтага форума.

 
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы расказаў пра кулуары візіту Папы ў Албанію
23.09.2014 13:48

«Але колькі маладых людзей!» — гэтыя словы Папы Францішка, якія ён прамовіў, едучы па вуліцах Тыраны, працытаваў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, які суправаджаў Пантыфіка ў падарожжы. На думку святара, у гэтай паездцы Папа ўбачыў Еўропу «з іншага боку», не такой «састарэлай», як яна ўяўлялася раней.

 
Папа Францішак пра сваё падарожжа ў Албанію: ідэя візіту выходзіць далёка за межы гэтай краіны
22.09.2014 12:27

21 верасня Папа Францішак завяршыў свой аднадзённы візіт у Албанію. Падчас пералёту ў Рым Пантыфік коратка паразмаўляў з журналістамі, адказаўшы на іх пытанні.

 
У межах візіту ў Албанію Папа ўзначаліў Імшу ў цэнтры Тыраны
21.09.2014 19:33

21 верасня ў межах візіту ў Албанію Папа Францішак узначаліў святую Імшу на плошчы Маці Тэрэзы ў цэнтры Тыраны. Мучанікі эпохі камунізму і заклік да евангелізацыі – гэтыя дзве тэмы былі ў цэнтры гаміліі Пантыфіка.

 
Папа Францішак звярнуўся да моладзі Албаніі
21.09.2014 19:26

У межах візіту ў Албанію 21 верасня Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы Маці Тэрэзы ў Тыране заклікаў моладзь краіны будаваць сваё жыццё на Езусе Хрысце, які “заўсёды застаецца верным, нават калі нам самім не хапае вернасці”.

 
Папа да кіраўніцтва Албаніі: трэба, каб глабалізацыі рынкаў адпавядала глабалізацыя салідарнасці
21.09.2014 19:18

Павага да правоў чалавека, уключаючы свабоду рэлігіі і свабоду слова, з’яўляецца неабходнай умовай для сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, падкрэсліў Папа Францішак падчас сустрэчы 21 верасня ў Тыране з прадстаўнікамі албанскіх уладаў у межах свайго візіту ў гэтую краіну.

 
Святы Айцец заснаваў камісію па рэформе кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства
20.09.2014 17:54

Папа Францішак заснаваў адмысловую камісію для вывучэння рэформы кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства. Новую структуру ўзначаліў дэкан Трыбуналу Рымскай Роты арцыбіскуп Піо Віта Пінта.

 
Пра прычыны і значэнне візіту Папы ў Албанію распавёў Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду
19.09.2014 16:29

Пра прычыны і значэнне падарожжа Папы Францішка ў Албанію, якое адбудзецца 21 верасня, распавёў у інтэрв’ю Ватыканскаму тэлевізійнаму цэнтру Дзяржсакратар кардынал Пьетро Паралін. Іерарх перакананы, што дыялог і культура сустрэчы паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў магчымыя, і менавіта гэта пацвярджае сітуацыя ў сённяшняй Албаніі.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 68 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.