Прызначаны новы назіральнік з боку Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы |
27.01.2004 03:00 |
Як паведаміў 27 студзеня прэс-цэнтр Апостальскай Сталіцы, пастаянным назіральнікам з боку Ватыкана пры Радзе Еўропы ў Стразбургу прызначаны пралат Віто Рало.
Да цяперашняга часу 50-гадовы дыпламат працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Паўднёвай Карэі, Сенегале, Канадзе, Мексіцы, Ліване і Іспаніі.
|
Усяленскі Патрыярх жадае сустрэцца з Рымскім Папам і правесці новае паседжанне Міжнароднай змешанай |
26.01.2004 03:00 |
Усяленскі Патрыярх паведаміў, што 29 чэрвеня сустрэнецца з Папам Янам Паўлам ІІ. На заканчэнне свайго візіту на Кубу, 26 студзеня Варфаламей І сказаў, што з радасцю прыме запрашэнне Папы наведаць Ватыкан з нагоды штогадовага ўрачыстага ўспаміну апосталаў Пятра і Паўла.
|
Ян Павел ІІ абвесціць новую апостальскую адгартацыю |
17.09.2003 03:00 |
6 кастрычніка, у 25-ю гадавіну свайго выбару, Ян Павел ІІ абвесціць апостальскую адгартацыю на тэму паслугі біскупа. Дакумент з’яўляецца плёнам працы апошняга звычайнага з’езду Сінода Біскупаў.
|