Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі |
24.01.2007 03:00 |
Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, адзіны сусветны дзень, устаноўлены Другім Ватыканскім Саборам (Inter mirifica, 1963), па рашэнні біскупаў з усяго свету адзначаецца амаль ва ўсіх краінах у нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа (сёлета — 20 мая). Яго тэма абвяшчаецца 29 верасня, у свята арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля, які з’яўляецца апекуном работнікаў радыё. Традыцыйна пасланне Святога Айца на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі публікуецца 24 студзеня, у дзень успаміну святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Такім чынам, Канферэнцыі Біскупаў і дыяцэзіяльныя структуры маюць час на падрыхтоўку матэрыялаў, неабходных для адзначэння гэтага дня на нацыянальным і мясцовым узроўнях.
|