Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Езус глухім вяртае слых, нямым — мову і нясе святло надзеі
18.01.2007 03:00
Тэмай экуменічнага Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які традыцыйна праходзіць з 18 па 25 студзеня, у 2007 годзе з’яўляюцца словы: «Езус глухім вяртае слых і нямым — мову» (пар. Мк 7, 37). Гэтая тэма была вызначана адпаведным ватыканскім міністэрствам — Папскай Радай адзінства хрысціянаў і Сусветнай радай Цэркваў (Жэнева). У больш шырокім кантэксце (Mк 7, 31–37) над гэтымі словамі прапануецца разважаць у другі дзень Тыдня малітваў.
 
Пасланне Папы Бэнэдыкта ХVI на 93-і Сусветны дзень Мігрантаў і Бежанцаў
14.01.2007 03:00
Дарагія браты і сёстры! З нагоды чарговага Сусветнага дня Мігрантаў і Бежанцаў углядаючыся ў Святую Сям’ю з Назарэта — вобраз усіх сем’яў — я хацеў бы запрасіць вас паразважаць пра становішча сям’і ў міграцыі.
 
Новы год у Ватыкане
31.12.2006 03:00
Як паведамляе радыё Ватыкана, увечары апошняга дня 2006 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў урачыстыя Нешпары ў базыліцы святога Пятра. Падчас набажэнства, якім завяршыўся грамадзянскі год і распачалося святкаванне ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі, быў праспяваны гімн Te Deum як выраз падзякі Богу за пражыты год.
 
2006 год у жыцці Касцёла
29.12.2006 03:00
Сярод найбольш значных падзеяў у жыцці Каталіцкага Касцёла за мінулы год незалежныя назіральнікі называюць з’яўленне першай энцыклікі Бэнэдыкта XVI Deus caritas est, лекцыю Святога Айца ў Рэгенсбургскім універсітэце, апостальскі візіт у Турцыю, аднаўленне праваслаўна-каталіцкага дыялогу, новыя прызначэнні ў Ватыкане і абвяшчэнне 15-ці новых кардыналаў.
 
Рэакцыя Ватыкана на смяртонае пакаранне Садама Хусейна
28.12.2006 03:00
З вялікім смуткам сустрэў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вестку пра прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду, вынесенага іракскім судом былому дыктатару Садаму Хусейну. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Ватыкана а. Фэдэрыко Ламбардзі SI. У прыватнасці ён адзначыў, што смяротнае пакаранне — гэта заўсёды трагічная навіна. Яна выклікае смутак нават тады, калі гаворка ідзе пра асобу, на сумленні якой ёсць сур’ёзныя злачынствы.
 
Благаслаўленне «Гораду і свету»
25.12.2006 03:00
Паводле старажытнай традыцыі, апоўдні 25 снежня 2006 г. на плошчы перад ватыканскай базылікай святога Пятра Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прамовіў спецыяльнае пасланне на Божае Нараджэнне, пасля чаго ўдзяліў урачыстае благаслаўленне Urbi et orbi (Гораду і свету) і павіншаваў усіх вернікаў з гэтым вялікім святам на 62 мовах, у тым ліку таксама і па-беларуску.
 
Цэнтральны вакзал Рыма названы ў гонар Яна Паўла ІІ
23.12.2006 03:00
Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу Рыма — Тэрміні — было афіцыйна нададзена імя Яна Паўла ІІ. Падчас цырымоніі, якая адбылася 23 снежня 2006 г., Дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Папскі Вікарый Рыма кардынал Каміллё Руіні і мэр Вечнага горада Вальтэр Вэльтроні ўрачыста адкрылі ў галоўнай зале вакзала дзве стэлы, прысвечаныя Вялікаму Папу. Два 12-метровыя манументы ўсталяваныя ў найбольш заўважнай частцы цэнтральнага вакзала, які з'яўляецца, бадай што, самым вялікім у Еўропе.
 
Чалавечая асоба — сэрца міру
22.12.2006 03:00
12 снежня 2006 г. у Ватыкане было прадстаўлена пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2007 г. У пасланні, якое называецца «Чалавечая асоба — сэрца міру» Святы Айцец падкрэслівае, што заданне кожнага хрысціяніна — «быць нястомным будаўніком міру і трывалым абаронцам годнасці чалавечай асобы і яе неад’емных правоў».
 
Божае Нараджэнне без Езуса?
17.12.2006 03:00
Штодзённая ватыканская газета L’Osservatore Romano у нумары ад 17 снежня 2006 г. крытыкуе спробы камерцыялізаваць свята Божага Нараджэння і зацерці яго рэлігійны характар.
 
Сустрэча Бэнэдыкта XVI з архібіскупам Хрыстадулам
14.12.2006 03:00
У чацвер 14 снежня 2006 г. у Ватыкане адбылася сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з архібіскупам Афінскім і ўсёй Элады Хрыстадулам, падчас якой іерархі падпісалі сумесную экуменічную дэкларацыю. Яшчэ да сустрэчы з Папам архібіскуп Хрыстадул заявіў, што ў справе дыялогу паміж каталікамі і праваслаўнымі «час не церпіць».
 
Праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Турцыю
11.11.2006 03:00
Апостальская Сталіца паведаміла праграму візіту Бэнэдыкта XVI у Турцыю, які будзе праходзіць з 28 лістапада па 1 снежня 2006 г.
 
Працэс беатыфікацыі Яна Паўла І
10.11.2006 03:00
10 лістапада 2006 г. завяршыўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Альбіно Лучані — Папы Яна Паўла І. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў катэдры горада Беллуно на поўначы Італіі.
 
Бэнэдыкт XVI пра значэнне Эўхарыстыі
09.11.2006 03:00
9 лістапада 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіў перад удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскага камітэту па падрыхтоўцы міжнародных Эўхарыстычных кангрэсаў. Між іншым Папа адзначыў, што сучаснаму чалавеку вельмі патрэбна нанава адкрыць у Эўхарыстыі крыніцу ўласнай надзеі.
 
Сустрэча арцыбіскупа Т. Кандрусевіча з мітрапалітам Кірылам
08.11.2006 03:00
8 лістапада 2006 г. арцыбіскуп Маскоўскай архідыяцэзіі Маці Божай Тадэвуш Кандрусевіч упершыню за доўгі час сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскай Патрырхіі мітрапалітам Кірылам (Гундзяевым).
 
Малітоўныя інтэнцыі Папы на лістапад
07.11.2006 03:00
7 лістапада 2006 г. у Ватыкане былі абвешчаны малітоўныя інтэнцыі Папы Бэнэдыкта XVI на бягучы месяц. Перш за ўсё, Святы Айцец заклікае ў лістападзе маліцца за тое, «каб ва ўсім свеце быў пакладзены канец усялякім формам тэрарызму».
 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 Наступная > Апошняя >>

Старонка 223 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.