Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Дакумент “Rogito” аб Яне Паўле II
08.04.2005 03:00
Апублікаваны тэкст нарматыўнага акта „Rogito”, які быў падпісаны ўдзельнікамі абраду закрыцця труны і пакладзены разам з целам Яна Паўла II. Рыхтуецца пераклад на беларускую мову. Прапануем тэкст гэтага дакумента на польскай мове.
 
Свет аддаў пашану Папу
08.04.2005 03:00
Мільярды людзей у свеце назіралі за ўрачыстай цырымоніяй пахавання Яна Паўла ІІ на тэлебімах і па тэлебачанні. У святынях розных веравызнанняў праходзілі жалобныя набажэнствы. У больш за 400 беларускіх касцёлах адначасова з пачаткам пахавальнай урачыстасці ў Ватыкане на працягу паўгадзіны званілі званы.
 
Труна з целам Яна Паўла ІІ пакладзена ў магілу
08.04.2005 03:00
Труну з целам Яна Паўла ІІ апоўдні 8 красавіка паклалі ў крыпту базылікі св. Пятра, у якой да 2000 г. знаходзілася грабніца Яна ХХІІІ, перанесеная ў базыліку пасля яго беатыфікацыі. Згодна з апошняй воляй, выказанай у тэстамэнце, Ян Павел ІІ спачыў у зямлі, без саркафага.
 
Апублікаваны тэстамэнт Яна Паўла II
07.04.2005 03:00
7 красавіка быў апублікаваны тэстамэнт Святога Айца Яна Паўла II. Рыхтуецца пераклад тэстамэнту на беларускую мову. Сёння прапануем яго тэкст на польскай мове.
 
Абрад пахавання Рымскага Пантыфіка
06.04.2005 03:00
Ватыканская Служба літургічных цэлебрацый падрыхтавала «Абрад пахавання Рымскага Пантыфіка», у якім падрабязна апісваюцца цырымоніі і абрады пахавання.
 
Пахавальная Імша за памерлага Папу Рымскага
06.04.2005 03:00
У пятніцу 8 красавіка 2005 г. а 10.00 гадзіне (a 11.00 па мінскім часе) на пляцы перад Патрыяршай Ватыканскай Базылікай пачнецца цэлебрацыя пахавальнай святой Імшы за Яна Паўла ІІ.
 
Зачытаны духоўны тэстамэнт Папы Рымскага і вызначана дата пачатку Канклаву
06.04.2005 03:00
6 красавіка 2005 г., на агульным сходзе Калегіі Кардыналаў быў зачытаны духоўны тэстамэнт Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, а таксама вызначана дата пачатку Канклаву. Кардыналы, якія маюць права голасу (усяго 117 асобаў), збяруцца на Канклаў 18 красавіка, каб абраць новага наступніка святога Пятра.
 
Ян Павел Вялікі
03.04.2005 03:00
3 красавіка Падчас святой Імшы за супакой душы Папы перад 130 тысячамі вернікаў і шматлікімі прадстаўнікамі ўладаў кардынал Садано назваў Яна Паўла ІІ «вялікім», як называюць толькі святых пантыфікаў.
 
Папа Ян Павел II адышоў да Айца Нябеснага
02.04.2005 03:00
 
2 красавіка ў Рыме ў 21:37 еўрапейскага часу памёр Папа Ян Павел ІІ.
 
 
Святы Айцец павіншаваў кардынала Казіміра Свёнтка
04.03.2005 03:00
4 сакавіка, у дзень святога Казіміра, Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк адзначаў імяніны. З гэтай нагоды віншаванні даслалі Святы Айцец Ян Павел ІІ, дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэло Садана, а таксама яго намеснік Леанардо Сандры.
 
150 год догмату Беззаганнага Зачацця
08.12.2004 03:00
8 снежня споўнілася 150 гадоў з дня абвяшчэння Папам Піем ІХ догмату Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Як і штогод, ад імя Святога Айца і ў ягонай прысутнасці калона Беззаганнай Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Іспаніі ў Рыме была ўпрыгожана вянком, які правісіць на статуі да наступнага свята.
 
Новае перанясенне рэліквіяў дактароў Касцёла
27.11.2004 03:00
У суботу 27 лістапада ў базыліцы святога Пятра адбылася цырымонія перадачы праваслаўнай Царкве рэліквіяў святых біскупаў і дактароў Касцёла Яна Залатавуснага і Грыгорыя Назіянскага (Багаслова).
 
Сапраўдны экуменізм не магчымы без унутранага навяртання
13.11.2004 03:00
«Сапраўдны экуменізм не магчымы без унутранага навяртання і ачышчэння памяці, без святасці жыцця ў адпаведнасці з Евангеллем, і перадусім без трывалай і нястомнай малітвы, якая рэхам адгукаецца на малітву Езуса». З такімі словамі Святы Айцец звярнуўся 13 лістапада да ўдзельнікаў урачыстых Нешпараў, якія адбыліся ў Ватыканскай базыліцы з нагоды 40-й гадавіны абвяшчэння дэкрэту ІІ Ватыканскага Сабора «Unitatis Redintegratio» («Аб экуменізме»).
 
Кансалідацыя хрысціянскай свядомасці амерыканскага кантыненту
03.11.2004 03:00
Кансалідаваць хрысціянскую свядомасць амерыканскага кантыненту, - з такім заклікам звярнуўся да біскупаў Амерыкі Папа Ян Павел ІІ. Падчас ранішняй аўдыенцыі 5 лістапада ўдзельнікі ІХ пасяджэння постсінадальнай Рады Генеральнага сакратарыяту Сіноду Біскупаў спецыяльнай асамблеі Амерыкі на чале з Генeральным сакратаром Сіноду – арцыбіскупам Ніколам Этэровічам былі прынятыя Святым Айцом.
 
Хрысціяне прычыняюцца да пабудовы дэмакратычнага Ірака
02.11.2004 03:00
4 лістапада Святы Айцец Ян Павел II сустрэўся з прэм’ер-міністрам Іраку Аядам Алаві. «Я шчаслівы вітаць Вас у Ватыкане і запэўніваю Вас ў маёй нязменнай блізкасці да іракскага народу, які знёс столькі трагічных пакутаў у апошнія часы», - сказаў Папа падчас аўдыенцыі. Ён запэўніў аб падтрымцы намаганняў іракскага народу на шляху стварэння дэмакратычных інстытутаў, якія будуць забяспечваць абарону правоў усіх грамадзянаў краіны незалежна ад іх этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці.»Я упэўнены, што хрысціянская супольнасць, прысутная ў Іраку з апосталькіх часоў, зробіць свой уклад ва ўзрастанне дэмакратыі і пабудову мірнай будучыні ў рэгіёне», - дадаў Ян Павел ІІ.
 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 Наступная > Апошняя >>

Старонка 227 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.