Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Бэнэдыкт XVI заклікае да духоўнай еднасці з ХХ Сусветным Днём Моладзі
10.08.2005 03:00
Да духоўнай еднасці з ХХ Сусветным Днём Моладзі ў Кёльне заклікаў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы ў Кастэль Гандольфа 10 жніўня. «Увесь Касцёл закліканы духоўна паяднацца з той падзеяю, углядаючыся ў Мудрацоў», – сказаў Папа ў сваёй прамове.
 
Поўны адпуст для ўдзельнікаў ХХ СДМ у Кёльне
09.08.2005 03:00
Удзельнікі ХХ Сусветнага Дня Моладзі (СДМ) у Кёльне маглі атрымаць поўны адпуст. У дэкрэце, апублікаваным 8 жніўня ватыканскім трыбуналам Апостальскага Пенітэнцыярыя напісана, што кожны вернік атрымае поўны адпуст, калі будзе ўдзельнічаць у якім-небудзь набажэнстве падчас СДМ, а таксама ў святой Імшы, якая завяршае спатканне ў Кёльне. Акрамя таго, частковы адпуст у гэты перыяд змогуць атрымаць вернікі, якія не могуць удзельнічаць у СДМ.
 
З’явіўся Кампендыум Катэхізіса Каталіцкага Касцёла
29.06.2005 03:00
18 чэрвеня 2005 г. Святому Айцу Бэнэдыкту XVI быў прадстаўлены першы экземпляр Кампендыума Катэхізіса Каталіцкага Касцёла — скарочанага выкладу асноваў каталіцкага веравучэння і маралі, што займае каля 150 старонак. Афіцыйная прэзентацыя Кампендыума адбылася 28 чэрвеня 2005 г. падчас урачыстай літургічнай цэлебрацыі з удзелам Святога Айца, а ўжо з 29 чэрвеня яго можна набыць на лацінскай і італьянскай мовах. Пераклады дакумента на іншыя мовы павінны быць падрыхтаваныя паасобнымі Канферэнцыямі Біскупаў.
 
Распачаты беатыфікацыйны працэс Яна Паўла ІІ
13.05.2005 03:00
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI публічна абвясціў аб адкрыцці беатыфікацыйнага працэсу Папы Яна Паўла ІІ, даючы спецыяльны дазвол (дыспенсу) не чакаць, пакуль пройдуць устаноўленыя пяць год з дня смерці Слугі Божага. Святы Айцец сказаў пра гэта падчас сустрэчы з рымскім духавенствам, якая праходзіла ў пятніцу 13 красавіка 2005 г. ў базыліцы святога Яна на Латэране.
 
Тыяра — даўні сімвал папскай улады — адышла ў гісторыю
28.04.2005 03:00
Бэнэдыкт XVI стаў першым у гісторыі Папам, які не змясціў у сваім гербе тыяры, якая з XIV стагоддзя з’яўлялася сімвалам папскай улады.
 
Агульная аўдыенцыя Папы Бэнэдыкта XVI
27.04.2005 03:00
Першая агульная аўдыенцыя Бэнэдыкта XVI прайшла, згодна з традыцыяй, ў сераду 27 красавіка 2005 года на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Ў ёй прынялі ўдзел каля 15 тысяч пілігрымаў. Папа распачаў сустрэчу з вернікамі праездам паміж сектарамі, падчас якога ён з усмешкаю благаслаўляў натоўпы прысутных на плошчы.
 
Інаўгурацыя новаабранага Папы
24.04.2005 03:00
У нядзелю 24 красавіка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды інаўгурацыі Папы Бэнэдыкта XVI.
 
Гамілія Папы Бэнэдыкта XVI
24.04.2005 03:00
Прапануем поўны тэкст гаміліі Папы Бэнэдыкта XVI, прамоўленай 24 красавіка падчас урачыстай Імшы з нагоды інаўгурацыі.
 
Бэнэдыкт XVI: «Ласку абрання выпрасіў для мяне ў Бога Ян Павел ІІ»
20.04.2005 03:00
«Ласку абрання на пасаду Папы выпрасіў для мяне ў Бога найдастойнешы папярэднік Ян Павел ІІ», — лічыць новаабраны Папа Бэнэдыкт XVI. Сваю першую Эўхарыстыю Папа цэлебраваў у Сіксцінскай капліцы ў прысутнасці ўсіх кардыналаў-электараў.
 
Папа Бэнэдыкт XVI
19.04.2005 03:00
Прапануем кароткую біяграфію Ёзафа Ратцынгера - Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI.
 
Habemus papam! У нас ёсць Папа!
18.04.2005 03:00
19 красавіка канклаў кардыналаў выбраў новага Папу. Ім стаў кардынал Ёзаф Ратцынгер, немец, які ўзяў сабе імя Бэнэдыкт XVI.
 
Распачаўся Канклаў кардыналаў
17.04.2005 03:00
У панядзелак 18 красавіка ў Сіксцінскай капліцы перад фрэскай Мікеланджэло «Апошні суд» сабраліся 115 кардыналаў-электараў, каб абраць новага Папу.
 
Пахаванне Папы Рымскага: прамая трансляцыя для 3 мільярдаў тэлегледачоў
08.04.2005 03:00
8 красавіка 2005 г. увесь свет сачыў за апошнім развітаннем з Янам Паўлам ІІ. Мільёны каталікоў падчас пахавання Яна Паўла ІІ сабраліся на плошчах у многіх краінах і такім чынам з'ядналіся з пілігрымамі, якія напоўнілі Рым. Прынамсі 3 мільярды асобаў маглі глядзець прамую трансляцыю, якую вялі дзяржаўныя і прыватныя каналы па ўсім свеце.
 
Развітанне са Святым Айцом Янам Паўлам ІІ
08.04.2005 03:00
У 10 гадзін у Ватыкане распачалася ўрачыстая пахавальная цырымонія. Кіпарысавая труна з целам Пантыфіка была вынесена з сабора Святога Пятра і пастаўлена перад алтаром на плошчы. Па традыцыі на труну было пакладзена Евангелле...
 
Гамілія кардынала Ёзафа Ратцынгера на пахавальнай святой Імшы за Яна Паўла ІІ
08.04.2005 03:00
Прапануем поўны тэкст гаміліі Яго Эмінэнцыі кардынала Ёзэфа Ратцынгера на пахавальнай святой Імшы за Яна Паўла ІІ
 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 Наступная > Апошняя >>

Старонка 226 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.