Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Надзея на збаўленне дзяцей, якія памерлі без хросту
20.04.2007 03:00
Як паведаміла 20 красавіка 2007 г. Радыё Ватыкана, Міжнародная тэалагічная камісія прыйшла да высновы, што дзеці, якія паміраюць без сакрамэнту хросту, трапляюць у рай. Традыцыйнае разуменне лімба (limbus puerorum) — месца ў іншым свеце, дзе нібы знаходзяцца неахрышчаныя дзеці і, аддзеленыя ад Бога, могуць мець толькі натуральнае шчасце, тэолагі назвалі «празмерна звужаным бачаннем збаўлення».
 
Бэнэдыкту XVI — 80 гадоў
17.04.2007 03:00
15 красавіка 2007 г. на плошчы св. Пятра адбылася Імша Падзякі з нагоды 80-годдзя Святога Айца Бэнэдыкта XVI і другой гадавіны яго пантыфікату.
 
Пакліканне ў служэнні Касцёлу- супольнасці
16.04.2007 03:00
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на 44-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях.
 
 
80-годдзе Бэнэдыкта XVI і 2-я гадавіна яго пантыфікату
15.04.2007 03:00
Пасля Вялікадня Ватыкан рыхтуецца да новых урачыстасцяў: у панядзелак 16 красавіка 2007 г. Бэнэдыкт XVI будзе адзначаць свой 80-ы дзень нараджэння, а 19 красавіка адзначыць другую гадавіну свайго пантыфікату.
 
Бэнэдыкт XVI: «Стварэнне і эвалюцыя»
11.04.2007 03:00
У сваёй кнізе «Стварэнне і эвалюцыя», якая з’явілася 11 красавіка 2007 г. у Германіі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў высокую ацэнку навуковаму прагрэсу, але адзначыў, што эвалюцыя ставіць такія філасофскія пытанні, на якія навука сама па сабе адказаць не можа.
 
Велікоднае благаслаўленне «Гораду і Свету»
10.04.2007 03:00
Ва ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з балкону ватыканскай базылікі звярнуўся з традыцыйным пасланнем і ўдзяліў велікоднае благаслаўленне Urbi et Orbi («Гораду і Свету»), а таксама прамовіў святочныя віншаванні на 62 мовах.
 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў 2-ю гадавіну смерці Яна Паўла ІІ
02.04.2007 03:00
У панядзелак 2 красавіка 2007 г. на плошчы перад базылікай святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў 2-ю гадавіну смерці Яна Паўла ІІ. У набажэнстве ўдзельнічалі каля 20 тысяч вернікаў.
 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў урачыстую святую Імшу Пальмовай нядзелі
01.04.2007 04:00
1 красавіка 2007 г. Папа Бэнэдыкт XVI цэлебраваў урачыстую святую Імшу Пальмовай нядзелі на плошчы перад ватыканскай базылікай. Перад пачаткам набажэнства Святы Айцец з пальмавымі галінкамі ў руках прайшоў праз плошчу святога Пятра разам з працэсіяй, што складалася з некалькіх дзесяткаў святароў, біскупаў і кардыналаў.
 
Пакаяннае набажэнства ў базыліцы святога Пятра
29.03.2007 03:00
Увечары 29 сакавіка 2007 г. у рымскай базыліцы святога Пятра адбылося пакаяннае малітоўнае чуванне для моладзі, якое ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Як і іншыя святары, ён у фіялетавай стуле сеў у канфесіянал, каб паспавядаць некалькі юнакоў з Рымскай дыяцэзіі. Мэтай чування была падрыхтоўка моладзі да ХХІІ Сусветнага дня моладзі, які на дыяцэзіяльным узроўні пройдзе ў гэтую Пальмовую нядзелю.
 
Пасланне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI на ХХІІ Сусветны дзень моладзі
28.03.2007 03:00
Дарагая моладзь, у сувязі з ХХІІ Сусветным днём моладзі, які будзе адзначацца ў дыяцэзіях у бліжэйшую Пальмовую нядзелю, хачу прапанаваць вам паразважаць над словамі Хрыста: «Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго» (Ян 13, 34).
 
Заключны дакумент асамблеі Папскай акадэміі «Pro Vita»
16.03.2007 03:00
16 сакавіка быў апублікаваны заключны дакумент ХІІІ генеральнай асамблеі Папскай акадэміі ў абарону жыцця, якая правяла ў канцы лютага міжнародны кангрэс на тэму «Хрысціянскае сумленне ў абарону права на жыццё».
 
«Cакрамэнт любові»: адгартацыя пра Эўхарыстыю
14.03.2007 03:00
«Сакрамэнт любові, Найсвяцейшая Эўхарыстыя — гэта дар, у які Езус Хрыстус прыносіць самога сябе, аб’яўляючы бясконцую любоў Бога да кожнага чалавека», — так пачынаецца паслясінадальная адгартацыя Sacramentum Caritatis, падпісаная Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у свята Катэдры святога Пятра 22 лютага 2007 г.
 
Нота Кангрэгацыі веравучэння адносна вучэння Джона Сабрыно
14.03.2007 03:00
Кангрэгацыя веравучэння аспрэчыла некаторыя тэалагічныя думкі а. Джона Сабрыно, езуіта, не асуджаючы, аднак, асобы святара і не адмаўляючы яго дзейнасці на карысць бедных. Кангрэгацыя дала ацэнку пэўным поглядам, якія выказаў Джон Сабрыно.
 
Прэзентацыя першай адгартацыі Бэнэдыкта XVI
13.03.2007 03:00
13 сакавіка 2003 г. у зале Яна Паўла ІІ прэс-службы Святога Пасаду прайшла прэзентацыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная паслясінадальнай адгартацыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI Sacramentum Caritatis (Сакрамэнт любові) пра Эўхарыстыю — крыніцу і вяршыню жыцця і місіі Касцёла.
 
Cустрэча Святога Айца з прэзідэнтам Расіі
13.03.2007 03:00
Увечары 13 сакавіка 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў прыватную аўдыенцыю прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, які зараз знаходзіцца з візітам у Італіі.
 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 Наступная > Апошняя >>

Старонка 221 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.