Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Ватыканскія іерархі ацэньваюць Еўрапейскую Канстытуцыю з супярэчлівымі пачуццямі
29.10.2004 03:00
Бочка мёду з немалой лыжкай дзёгцю, — так можна падсумаваць пачуцці, з якімі Каталіцкі Касцёл прыняў падпісанне 29 кастрычніка ў Рыме Еўрапейскай Канстытуцыі. Яе можна прызнаць важным крокам на шляху інтэграцыі Старога Кантыненту. На жаль, платай за гэта сталі шматлікія кампрамісы і недагаворанасці, асабліва ў сферы агульначалавечых каштоўнасцей. Пэўнае расчараванне ў сувязі з падпісаннем Канстытуцыі выклікае тое, што ў ёй недастаткова прынятыя пад увагу хрысціянскія карані нашага кантыненту.
 
Эўхарыстыя – таямніца Святла і Жыцця
17.10.2004 03:00
У нядзелю 17 кастрычніка Святы Айцец Ян Павел II, а з ім і ўвесь паўсюдны Касцёл, укленчыў у адарацыйнай малітве перад Езусам Эўхарыстычным. У базыліцы святога Пятра Ян Павел ІІ адправіў урачыстае набажэнства з нагоды адкрыцця Года Эўхарыстыі. У гэты час у мексіканскай Гвадалахары традыцыйнай Statio Orbis закончыўся 48 Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс.
 
Новы Апостальскі ліст Папы
03.10.2004 03:00
8 кастрычніка ў прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя новага Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ Mane nobiscum Domine, скіраванага да біскупаў, духавенства і вернікаў Каталіцкага Касцёла і прысвечанага Году Эўхарыстыі.
 
Святы Айцец уручыў кардыналу Казіміру Свёнтку ўзнагароду “Fidei testis”
27.09.2004 03:00
27 верасня 2004 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў кардынару Казіміру Свёнтку, арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, спецыяльную ўзнагароду “Fidei testis” (Сведка веры), прысуджаную Інстытутам Паўла VI у г. Брэшыя (Італія).
 
Прызначаны новы Апостальскі нунцый у Беларусі
15.09.2004 03:00
Святы Айцец прызначыў Апостальскім нунцыем у Беларусі вялебнага монсіньёра Марціна Відавіча (Martin Vidović), афіцыяла Дзяржаўнага сакратарыяту, адначасова ўзвёўшы яго на тытулярны пасад Ноны ў годнасці арцыбіскупа.
 
Вяртанне іконы Маці Божай Казанскай
23.08.2004 03:00
23 жніўня Святы Айцец заклікаў пілігрымаў звярнуцца ў супольнай малітве да Панны Марыі, шанаванай пад тытулам Маці Божай Казанскай. Папа абвясціў, што ікона Казанскай Багародзіцы, якая была вывезена з Расіі недзе ў 20-я гады і пасля доўгіх вандраванняў апынулася ў Ватыкане, вяртаецца на радзіму.
 
Краткая новость 1
09.08.2004 11:30
 
Краткая новость 2
09.08.2004 11:30
 
Краткая новость 3
09.08.2004 11:30
 
Папе Яну Паўлу II споўнілася 84 гады
18.05.2004 03:00
18 мая Папа Ян Павел II святкаваў свой 84-й дзень нараджэння. Для Святога Айца гэта быў звычайны дзень, адзіным змяненнем, унесеным у рабочы графік, стала святочнае снеданне з самымі блізкімі супрацоўнікамі курыі. Паштовая скрынка Папы Рымскага была поўная віншаванняў ад кіраўнікоў дзяржаў і прыватных асобаў. Для віншаванняў таксама была адкрыта электронная паштовая скрынка - Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
 
Святы Айцец абвяшчае новых святых
16.05.2004 03:00
16 мая 2004 года Святым Айцом абвешчаныя новыя святыя: Джанна Берэтта Молла, Хасэф Ман’янэт-і-Вівес, айцец Луіджы Арыёнэ, айцец Аннібале Марыя з Франча, Німатулах Кассаб Аль-Хардзіні і Паола Элізабэтта Чэрыёлі. Падчас абраду кананізацыі на плошчы св. Пятра Ян Павел ІІ прапануе нанова адкрыць прыгажосць сямейнага і манаскага пакліканняў.
 
Святы Луіджы Арыёне: «Толькі любоў здольна ўратаваць свет»
16.05.2004 03:00
16 мая 2004 года, у дзень кананізацыі, Ян Павел ІІ падсумаваў жыццё Луіджы Арыёне адным сказам з таго, што напісаў святы: «Толькі любоў здольна ўратаваць свет». «Сэрца гэтага святога было вольным, таму што яго перапаўняла любоў да Хрыста», - адзначыў Святы Айцец падчас гаміліі.
 
Новая кніга Яна Паўла II
02.04.2004 03:00
«Устаньце! Хадзем!» - гэта назва новай кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ, якая ўжо ў маі г. г. з'явіцца ў продажы ў Італіі і іншых еўрапейскіх краінах. Назваю кнігі сталі словы, узятыя з Евангелля паводле Марка (Мк 14, 42). Змест кнігі датычыць біскупскага служэння кардынала Караля Вайтылы ў Кракаве ў 1958-78 гадах.
 
Ян Павел ІІ стаў трэцім па працягласці пантыфікату
01.04.2004 04:00
Ян Павел ІІ стаў трэцім Папам у гісторыі Касцёла па працягласці пантыфікату. Даўжэй за яго кіравалі Касцёлам толькі святы Пётр і благаславёны Пій ІХ.
 
Ватыкан перадае праект “мінікатэхізіса” на разгляд кардыналам
12.02.2004 03:00
Завяршылася падрыхтоўка праекта мінікатэхізіса ў 150-ці старонках, тэкст якога перадаецца на разгляд кардыналам і каферэнцыям біскупаў.
 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 Наступная > Апошняя >>

Старонка 228 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.