Папа Францішак папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы свайго Апостальскага падарожжа ў Албанію, якое адбудзецца 21 верасня. Звяртаючыся да ўдзельнікаў агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, Пантыфік адзначыў, што «вырашыў наведаць гэтую краіну, таму што яна шмат пакутавала ад жудаснага атэістычнага рэжыму», а сёння ў ёй «рэалізуецца мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі кампанентамі».