21 сакавіка 2015 г. Папа Францішак наведае Пампеі і памоліцца ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай. Гэты візіт распачне трэцяе апостальскае падарожжа Святога Айца ў італьянскі рэгіён Кампанія.
Папа Францішак скіраваў пасланне ўдзельнікам 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Празе (Чэхія). Такія форумы, па словах Пантыфіка, вучаць таму, як праз «малітву і ўзаемны дыялог быць соллю зямлі».
Напярэдадні Божага Нараджэння Папа Францішак патэлефанаваў хрысціянскім бежанцам, якія знаходзяцца ў іракскім Эрбіле, і выказаў ім сваю падтрымку. Пантыфік звярнуўся да некалькіх сотняў вернікаў, сабраных у вялікім зале ў паўночным прыгарадзе горада.
“Як моцна сённяшні свет патрабуе пяшчоты!” - адзначыў Папа Францішак падчас святой Імшы на Божае Нараджэнне. Імша праходзіла познім вечарам 24 снежня ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане.
Папа Францішак напісаў адмысловы ліст да католікаў Блізкага Усходу напярэдадні Нараджэння Пана, заахвоціўшы іх мужна вызнаваць сваю веру. Пантыфік прызнаўся ў сваёй занепакоенасці лёсам вучняў Хрыста, якія жывуць на Святой Зямлі з апостальскіх часоў, і выказаў салідарнасць усяго Касцёла з імі.
Агульная аўдыенцыя 17 снежня стала 43-й і апошняй для Папы Францішка ў 2014 годзе. Прэфектура Папскага Дому распаўсюдзіла сёлета каля 1,2 тыс. уваходных квіткоў для ўдзелу ў серадовых сустрэчах з Пантыфікам.
15 снежня Папа Францішак сустрэўся з калектывам італьянскага каталіцкага тэлеканала «TV 2000». Каталіцкія СМІ, як адзначыў Пантыфік, маюць вельмі складаную місію — спрыяць камунікацыі паміж людзьмі.
Хрысціянін не можа мець сумнага твару, ён павінен несці іншым радасць і спакой, адзначыў Папа Францішак у гаміліі падчас Імшы, якую ўзначаліў 14 снежня ў рымскай парафіі Святога Юзафа. Гэта была восьмая парафія Вечнага горада, якую Папа наведаў на працягу свайго Пантыфікату.
Папа Францішак выказаў сваю блізкасць і падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу, прымаючы 12 снежня на аўдыенцыі біскупаў, святароў і вернікаў Сіра-Каталіцкай Царквы, якія прыбылі ў Рым разам з Патрыярхам Антыёхіі Ігнацыем ІІІ Юнанам для правядзення Сінода на тэму літургічнай рэформы.
Сястра Крысціна Скучыя, пераможца конкурса «Голас Італіі», падарыла свой дэбютны альбом Папу Францішку. Прыгожа загорнуты дыск яна ўручыла Святому Айцу напрыканцы агульнай аўдыенцыі.
«Ужо не рабы, але браты», — так называецца пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2015 г.
«Няхай будзе ў вас святло Хрыста», — з гэтымі словамі ўвечары 8 снежня Папа Францішак звярнуўся ў спецыяльным відэапасланні да жыхароў старажытнага італьянскага горада Губіо. Нагодай для паслання стала цырымонія запалення адной з самых вялікіх ёлак, размешчанай на гары Інджына. У 18.30 Святы Айцец адправіў з Ватыкана сігнал аб запальванні ёлачных агней, якія будуць запаленыя да вечара 6 студзеня.
Папа Францішак даў вялікае інтэрв’ю аргенцінскай газеце «La Nacion». Пантыфік адказаў на шэраг пытанняў адносна апошніх падзей у Касцёле і сваім жыцці.
6 снежня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў.