Сустрэча Бэнэдыкта XVI з дзеячамі мастацтва: вы — нашы сябры |
Святы Айцец |
23.11.2009 15:55 |
Як адзначае ў сваім артыкуле рэдактар штотыднёвіка Джаванні Марыя Віян, дыялог паміж Касцёлам і мастацтвам існаваў вельмі даўно. Аўтар артыкула называе яго такім жа даўнім, як хрысціянская традыцыя, і падкрэслівае, што менавіта хрысціянства з’яўляецца асноўнай крыніцай, з якой мастацтва чэрпала тэмы, сюжэты і духоўныя сілы для сваіх шэдэўраў. Разам з тым гэтая блізкасць паміж мастацтвам і Касцёлам, што дасягнула свайго росквіту ў часы позняй старажытнасці, аслабела ў ХІХ ст. Канчатковае аддаленне адбылося ў ХХ ст., а найбольш відавочным гэты разрыў стаў сёння. Падчас сустрэчы Папа звярнуўся да дзеячаў мастацтва з такімі словамі: «Калі вы з’яўляецеся сябрамі сапраўднага мастацтва — вы нашы сябры». Цытуючы словы Пантыфіка, рэдактар «L’оsservatore Romano» заўважае: «Сапраўды, варта заключыць саюз паміж тымі, хто стаіць на варце прыгажосці, і тымі, хто ў штодзённай пакоры закліканы да сведчання і служэння праўдзе». |