Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча Папы са святарамі дыяцэзіі Рыма: падпарадкоўваючыся Божай волі, мы ўваходзім у глыбіню саміх сябе
Святы Айцец
18.02.2010 17:14

18 лютага 2010 г., згодна з традыцыяй, на пачатку Вялікага посту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са святарамі дыяцэзіі Рыма. Падчас сустрэчы Папа заахвоціў душпастыраў быць паслухмянымі Божай волі і развіваць у сабе сапраўдную чалавечнасць.

Разважаючы на тэму паслухмянасці Божай волі, Пантыфік адзначыў, што слова «паслухмянасць» не карыстаецца папулярнасцю ў наш час. Часта яно разумеецца як навязванне нам чужой волі, але на самой справе яно звязана з нашай свабодай больш, чым гэта нам здаецца. «Божая воля не з’яўляецца праяўленнем тыраніі, не з’яўляецца чымсьці знешнім у адносінах да нашага жыцця, — падкрэсліў Святы Айцец. — Наадварот, падпарадкоўваючыся Божай волі, мы ўваходзім у глыбіню саміх сябе. Паслухмянасць Богу — гэта сапраўдная свабода, таму што яна вядзе да абагаўлення нашага жыцця».

Таксама Папа адзначыў вялікае значэнне дасягнення вышэйшай ступені чалавечнасці, якое «выяўляецца не ў згодзе са злом, а ў велікадушнасці, імкненні да справядлівасці, разважлівасці, мудрых адносінах да жыцця паводле Божага вобразу». У гэтым кантэксце Пантыфік заахвоціў святароў дыяцэзіі Рыма імкнуцца да паўнаты чалавечнасці, заклікаў іх развіваць у сабе цноты і мудрасць.

Бэнэдыкт XVI заклікаў святароў быць адкрытымі да няверуючых і неахрышчаных. Па словах Папы, язычніцтва таксама стала ўказаннем шляху да Хрыста. У сувязі з гэтым Святы Айцец узгадаў святара Мэльхізэдэка, які прыняў Абрагама, айца трох монатэістычных рэлігій, ахвяраваўшы яму хлеб і віно. Пантыфік нагадаў, што Мэльхізэдэк з’яўляецца адным са святых язычнікаў, падкрэсліўшы, што існуе шлях, які вядзе ад язычніцтва да Хрыста.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме