Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прыёрам супольнасці з Тэзэ |
Святы Айцец |
22.04.2010 14:35 |
22 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прыёру экуменічнай супольнасці з Тэзэ (Францыя) брату Алаізу, які прыбыў у Апостальскую Сталіцу з групай прадстаўнікоў супольнасці. Сустрэчы Папы з прадстаўнікамі экуменічнай супольнасці маюць даўнюю традыцыю, закладзеную яшчэ ў час Пантыфікату Пія ХІІ, які два разы сустракаўся з заснавальнікам супольнасці братам Ражэ. Традыцыю працягваў Ян ХХІІІ, які запрасіў братоў з Тэзэ прысутнічаць у якасці аглядальнікаў на мерапрыемствах Другога Ватыканскага Сабору. Павел VI і Ян Павел ІІ штогод сустракаліся з братам Ражэ падчас прыватных аўдыенцый. У кастрычніку 1986 г. Ян Павел ІІ наведаў супольнасць, а тройчы, у 1980, 1982 і 1987 гг. браты арганізоўвалі Еўрапейскія сустрэчы моладзі ў Рыме. |