Бэнэдыкт XVI заклікаў улады Конга пакласці канец вайне |
Святы Айцец |
29.04.2010 17:13 |
«Асабліва хвалююся аб жанчынах, дзецях і моладзі, аб прыгнятанні іх годнасці», — адзначыў Папа. Пантыфік нагадаў, што Касцёл прагне садзейнічаць унутранаму аздараўленню і братэрству ў гэтай афрыканскай краіне. Па словах Папы, належыць выкарыстаць усе палітычныя і чалавечыя сродкі, каб пакласці мяжу цярпенням і распачаць працэс адбудовы і справядлівасці. Неабходна ўмацаванне пазіцыі сям’і і міжчалавечых адносінаў, якія павінны абапірацца на інтэгральным выхаванні, якое стане крыніцай міру і справядлівасці. «Мір — гэта не толькі адсутнасць канфліктаў, але дар і заданне, якое абавязвае людзей і дзяржаву», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. Папа звярнуўся таксама да міжнароднай грамадскасці з заклікам дапамагаць усталяванню міру і правапарадку ў Конга. |