Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці могуць задаць Папу пытанні па Інтэрнэту |
Святы Айцец |
10.09.2010 15:08 |
Створаны спецыяльны мікраблог, дзе дзеці могуць задаваць Святому Айцу Бэнэдыкту XVI пытанні, звязаныя з яго паездкай у Вялікабрытанію, запланаванай на 16–19 верасня 2010 г.
Для таго, каб задаць пытанне Пантыфіку, дзеці, у асноўным вучні пачатковай школы, павінны выслаць гэтае пытанне ў адпаведным фармаце на электронны адрас старонкі. Разам з пытаннямі можна дасылаць каляровыя малюнкі і ілюстрацыі, якія затым рэдакцыя партала змесціць на інтэрнэт-старонках. Сярод ужо дасланых пытанняў дамінуюць тыя, якія датычацца месца нараджэння Святога Айца, таго, ці падабаецца яму быць Папам, хто яго любімы святы, колькі ў яго кардыналаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.