Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI да Папскай акадэміі «Pro Vita»: праз голас сумлення Бог кліча да абароны жыцця
Святы Айцец
28.02.2011 15:55

Праблемы постабартыўнага сіндрому і захавання банкаў пупавіннай крыві з’яўляюцца вельмі актуальнымі для сучаснага грамадства, бо датычаць дабра асобы. Гэта падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у прамове да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі ў абарону жыцця, якое завяршылася 26 лютага 2011 г.

«Тэма постабартыўнага сіндрому датычыць глыбокага псіхічнага крызісу, які часта перажывае жанчына, здзейсніўшы аборт, — адзначыў Папа. — Гэта сведчыць аб тым, што голас сумлення заглушыць немагчыма і яму наносіцца вельмі цяжкая рана, хоць чалавечая дзейнасць часта здраджвае прыроджанаму пакліканню да таго, каб служыць дабру чалавека».

Да таго ж, па словах Пантыфіка, сумленне не з’яўляецца выключным знакам толькі вернікаў, але ўсіх людзей увогуле. Дзейнічаючы ж супраць сумлення, чалавек застаецца параненым. Але нават тады, калі ён адвяргае праўду і дабро, Бог не пакідае яго, але менавіта праз голас сумлення імкнецца прамаўляць да яго далей, каб ён прызнаў сваю памылку і адкрыўся на Божую міласэрнасць. Урачы, дадаў Папа, асабліва павінны абараняць сумленне жанчын перад іх думкай, што аборт учыняецца з прычыны сямейных, матэрыяльных або сацыяльных цяжкасцяў або праблем са здароўем будучага дзіцяці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме