Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец глыбока ўзрушаны смерцю эмігрантаў у Сіцылійскім праліве |
Святы Айцец |
08.04.2011 11:35 |
6 красавіка 2011 г. у Сіцылійскім праліве перавярнулася судна з жыхарамі Лівіі. На борце знаходзілася каля 200 эмігрантаў, з якіх толькі 51 удалося ўратаваць. Трагічная смерць глыбока ўзрушыла Пантыфіка. «Трагічная смерць эмігрантаў, якія кіраваліся з Паўночнай Афрыкі ў Еўропу глыбока ўзрушыла Бэнэдыкта XVI, які сочыць за лёсамі эмігрантаў у гэты драматычны перыяд», — адзначыў Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI. «Святы Айцец і ўвесь Касцёл моляцца за ўсе ахвяры, незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці, сацыяльнага статусу і веравызнання, а таксама за жанчын і дзяцей, якія губляюць жыццё, уцякаючы ад нястачы, несправядлівасці ці насілля, шукаючы апекі, гасціннасці і чалавечых умоў жыцця», — адзначыў святар. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.