Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Бэнэдыкт XVI атрымаў экзэмпляр катэхізіса для моладзі |
| Святы Айцец |
| 13.04.2011 16:35 |
|
Падчас прэзентацыі старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка падкрэсліў значэнне «YouCat» для фармацыі веры моладзі і яе ўмацавання ў хрысціянскай традыцыі. Па словах іерарха, гэтае выданне — не замена катэхізіса, а шлях, які вядзе да яго вывучэння і паглыбленага разважання над рацыянальнымі асновамі веры. Таксама, як дадаў кардынал, «YouCat» — «дасканалы сродак евангелізацыі новых пакаленняў». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 13 красавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў экзэмпляр катэхізіса для моладзі «YouCat», падрыхтаванага да Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца ў Мадрыдзе. Прэзентацыя катэхізіса, які выйдзе на шасці мовах, прайшла ў прэс-службе Апостальскай Сталіцы.
для друку
Ватыканскае радыё