Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Два томы збору твораў Бэнэдыкта XVI выйдуць да яго візіту ў Германію
Святы Айцец
12.07.2011 14:23

Чарговыя два томы збору твораў Святога Айца Бэнэдыкта XVI выйдуць у свет да яго візіту ў Германію. Сваю радзіму Пантыфік наведае 22–25 верасня гг.

Адзін з тамоў будзе ўтрымліваць напісаную амаль 50 гадоў таму доктарскую дысертацыю Ёзафа Ратцынгера на тэму тэалогіі св. Аўгустына. Выданнем прац Папы займаецца Інстытут папы Бэнэдыкта XVI, заснаваны спецыяльна для выдання збору твораў біскупам Рэгенсбурга Герхардам Людвігам Мюлерам у 2008 г.

Усяго ў праекце 16 тамоў. На сённяшні дзень выдадзены ўжо чатыры. У праект увойдуць усе тэалагічныя працы кардынала Ратцынгера за выключэннем афіцыйных дакументаў, якія Бэнэдыкт XVI апублікаваў за час свайго пантыфікату з 2005 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.