Папа сустрэўся з гульцамі футбольнай каманды «Атлетыка Мадрыд» |
Святы Айцец |
17.02.2012 10:39 |
Гульцы «Атлетыка Мадрыд» падарылі Папу футболку сваёй каманды і два трафеі, якія нядаўна выйгралі. Пасля сустрэчы з Папам Луіс Пэрэ, адзін з футбалістаў, адзначыў: «Для мяне гэтая сустрэча прынесла больш, чым проста ўражанне. Гэта быў цудоўны момант. Я ніколі і ўявіць сабе не мог, што буду стаяць побач з такой важнай асобай». Як паведаміла агенцтва Romereports.com, дадзеная сустрэча з Папам з’яўляецца трэцяй у гісторыі клуба. Папярэднія адбыліся ў 1997 і 2003 гадах. Іспанцы прыехалі ў Рым, каб згуляць з італьянскай камандай «Лацыё» ў рамках Еўрапейскай лігі. |