Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з главой англіканаў
Святы Айцец
28.02.2012 15:56

10 сакавіка 2012 г. у рымскай базыліцы Грыгорыя Вялікага Cвяты Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліць урачыстыя нешпары, у якіх прыме ўдзел глава Англіканскай Царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт XVI і арцыбіскуп Уільямс наведаюць таксама кляштар камедулаў, які знаходзіцца побач з базылікай і які сёлета адзначае 1000-гадовы юбілей.

Юбілейныя святкаванні камедулаў будуць працягвацца да жніўня 2013 года. 11 сакавіка 2012 г. адбудзецца буйны форум на тэму «Манаская харызма і экуменічны дыялог», у якім прымуць удзел шматлікія іерархі, у тым ліку арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.