| Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Генеральным дырэктарам ФАО |
| Святы Айцец |
| 14.06.2012 16:42 |
|
«Падчас сардэчнай размовы была адзначана дзейнасць Апостальскай Сталіцы і Каталіцкага Касцёла ў сферы барацьбы з голадам і беднасцю, асабліва на афрыканскім кантыненце, і выказана заклапочанасць трывожнай сітуацыяй, звязанай з харчовай бяспекай у свеце», — гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы, якое цытуе Ватыканскае радыё. Падчас сустрэчы адзначалася, што, нягледзячы на дастатковасць харчовых рэсурсаў у свеце, захоўваюцца перашкоды эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага парадку. «Было выказана пажаданне, каб сельскагаспадарчы сектар зноў набыў першаснае значэнне ў стратэгіях развіцця, а таксама каб ажыццяўлялася спрыянне ўстойлівым мадэлям сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовага спажывецтва, якія б гарантавалі большую справядлівасць і эфектыўнасць у кіраванні харчовай сістэмай», — гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду. |


14 чэрвеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ удзяліў аўдыенцыю Генеральнаму дырэктару Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO) Жазэ Грацыяна да Сільву. Кіраўнік ФАО сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
для друку
Ватыканскае радыё