Біскуп пра цікавыя моманты адпачынку Святога Айца |
Святы Айцец |
10.08.2012 10:59 |
Пастыр дыяцэзіі Альбана, на тэрыторыі якой знаходзіцца папская летняя рэзідэнцыя, біскуп Марцэл Семерара прызнаўся, што ў перыяд свайго знаходжання ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец мае час для ўсіх і для сябе. Іерарх распавёў, што ў мінулую нядзелю быў выпадак, калі група італьянскіх семінарыстаў спявала каля Апостальскага палаца, Папа пачуў гэта, выйшаў да іх і заспяваў разам з імі. Па нядзелях Бэнэдыкт XVI падчас шпацыраў выходзіць са сваёй рэзідэнцыі і, сустракаючы розных асоб, размаўляе з імі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, біскуп Семерара звярнуў увагу, што ў месяцы, калі Пантыфік жыве ў летняй рэзідэнцыі, мясцовыя жыхары маюць магчымасць адчуваць пастаянную духоўную блізкасць з ім. Біскуп дадаў, што сёлета ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу ў мясцовым парафіяльным касцёле, падтрымліваючы традыцыю, якая склалася з часоў Яна ХХІІІ. Сёлетняя ўрачыстасць адзначыцца заканчэннем маштабнай рэстаўрацыі касцёла ў Кастэль Гандольфа, таму апрача Папы ў ёй прымуць удзел шматлікія ватыканскія іерархі. |