| У Шчучыне і Лідзе адбыліся «Канікулы з Богам» |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 27.08.2012 11:45 |
|
Кожны дзень канікул быў добра арганізаваны. Праводзіліся гутаркі па тэме дня, малітвы, песні, гульні, вясёлыя танцы, у якіх удзельнічалі як самыя маленькія, так і старэйшыя. Таксама дзеці прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце, у спартыўных спаборніцтвах, за што атрымалі прызы. Дзень завяршаўся малітвай і спевамі, у якіх дзякавалі Богу за праведзены час. Ва ўсім ходзе мерапрыемства адчувалася дапамога семінарыстаў, моладзі, якія калісьці ўдзельнічалі ў падобных сустрэчах і разумеюць радасць, якую атрымліваюць дзеці ад іх. Яны прыклалі нямала намаганняў для падтрымкі і арганізацыі гэтых святочных дзён. |
| Фотарэпартаж |


Што такое дзіцячае шчасце? Гэта ўсмешкі, сэрцы, запаленыя верай да Бога, радасцю, шчырасцю, дабрынёй, любоўю, павагай, сілай волі. Усяго гэтага дасягнулі за два тыдні у парафіях Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе дзякуючы айцам піярам, якія правялі там «Канікулы з Богам».
для друку