| У Полацку адбыўся летнік для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і валанцёраў | 
| Грэка-Каталіцкая Царква | 
| 26.07.2012 11:22 | 
| 
 Назва летніка была незвычайнай і нават інтрыгуючай: «Касмічны злёт недаследаваных вандруючых планет 2” 012’». А галоўнай мэтай летніка было навучыцца бачыць і пазнаваць іншага чалавека такім, якім ён ёсць, яго ўнутраны свет, думкі і прагненні.  Кожны з удзельнікаў быў іншапланецянінам, адзіным прадстаўніком сваёй нікім не даследаванай планеты. Яго заданнем было раскрыцца і данесці іншым удзельнікам усю прыгажосць і непаўторнасць свайго свету, у той час як іншыя мелі магчымасць пазнаваць веліч і загадкавасць Сусвету, створанага Богам. Былі на летніку і прадстаўнікі планет з малой гравітацыяй. Яны былі непрыстасаваныя да зямной гравітацыі, таму, каб ім самастойна перамяшчацца, былі патрэбны спецыяльныя прыстасаванні — касмічныя каляскі, але гэта рабіла іх яшчэ больш цікавымі і загадкавымі. | 
| Фотарэпартаж | 












 Грэка-каталіцкая парафія Cвятамучаніка Язафата ў Полацку з 16 па 22 ліпеня праводзіла летнік для людзей з абмежаваннямі псіхафізічнага развіцця і валанцёраў. Мерапрыемства было арганізавана хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.
Грэка-каталіцкая парафія Cвятамучаніка Язафата ў Полацку з 16 па 22 ліпеня праводзіла летнік для людзей з абмежаваннямі псіхафізічнага развіцця і валанцёраў. Мерапрыемства было арганізавана хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая. для друку
 для друку
