Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці і моладзь з Беларусі адпачывалі ў лагеры ў Вежхах |
Дабрачыннасць |
29.08.2012 12:26 |
З 13 па 19 жніўня 2012 г. каля 100 дзяцей і моладзі са Свіры, Нарачы, Мядзела, Чэрвеня і іншых мясцін Беларусі адпачывалі ў лагеры ў Вежхах (Польшча), арганізаваным праз «Карытас» Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі. Акрамя экскурсій, паходаў і пляжнага адпачынку дзеці вучыліся плаваць на каяках, байдарках, удзельнічалі ў «Алімпійскіх гульнях» і тэатральных пастаноўках. Малітвы і разважанні, літургія слова і Эўхарыстыя штодзённа будавалі маладыя сэрцы ў адданасці Богу і бліжняму. Запамінальным момантам былі інсцэніраваны Крыжовы шлях і ўрачыстая нядзельная святая Імша апоўначы як кульмінацыя ўсяго адпачынку і духоўнай фармацыі. ;feature=youtu.be |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.