На «Канікулах з Богам» у Смаргоні дзеці шукалі шлях да збаўлення |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.11.2012 22:33 |
Сем дзён дзеці разам з аніматарамі, ксяндзом Іванам SDB і сястрой Веранікай FMA будавалі свой шлях да збаўлення. Кожны дзень быў прысвечаны асобным пытанням, якія лагічна, крок за крокам, выбудоўвалі шлях, у канцы якога чакае Езус. Былі закрануты такія важныя для дзяцей тэмы, як сяброўства, хрысціянскія каштоўнасці, смерць, місія і іншыя. Штодзень 65 маленькіх жыхароў Смаргоні таропка імкнуліся ў Салезіянскі цэнтр моладзі, дзе іх чакала шмат сюрпрызаў. Дзень пачынаўся святой Імшой, якая была цэнтрам мерапрыемства, потым дзеці танцавалі, гулялі ў розныя гульні, слухалі цікавыя лекцыі сястры, наведвалі гурткі, працавалі ў групах, абедалі. |
Фотарэпартаж |