Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец моліцца за мір у Конга |
Святы Айцец |
30.09.2012 17:31 |
Аб тым, што з клопатам сочыць за лёсам жыхароў усходняй часткі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сённяшняй малітвы «Анёл Панскі». Папа запэўніў аб сваёй малітве за мір і знаходжанне шляху дыялога ў гэтай краіне. «Я асабліва блізкі да бежанцаў, жанчын і дзяцей, якія становяцца ахвярамі пакутаў і насілля», — адзначыў Пантыфік. Святы Айцец просіць Бога аб тым, каб у Конга «як найтхутчэй вярнуўся мір, пабудаваны на справядлівасці, і братэрскае супольнае жыццё ў гэтым народзе, які так шмат перажыў». (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.