Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа на вячэрнім чуванні: лодка Касцёла плыве і супраць варожых вятроў, але Бог пра нас не забыў (дададзена фота)
Святы Айцец
11.10.2012 23:40

Вечарам 11 кастрычніка, у дзень, калі пачаўся Год веры, Святы Айцец яшчэ раз сустрэўся з вернікамі на малітоўным чуванні з паходнямі. Гэтая сустрэча была арганізавана Італьянскай Каталіцкай Акцыяй у супрацоўніцтве з дыяцэзіяй Рыма і ўзгадвала чуванне, якое адбылося 50 гадоў таму ў Рыме з удзелам 11 тысяч чалавек.

Напачатку Папа падзякаваў усім прысутным і арганізатарам чування. «50 гадоў таму я таксама быў тут, на плошчы Св. Пятра, паглядаючы на акно, у якім з’явіўся „Добры Пастыр“, бл. папа Ян, і скіраваў да нас незабыўныя словы, поўныя паэзіі і дабрыні, — прызнаўся вернікам Пантыфік. — Мы былі ўпэўнены, што настане новая вясна Касцёла, новая Пяцідзясятніца, новая глыбокая прысутнасць вызваляючай ласкі Евангелля».

Сёння, па словах Папы, «мы таксама шчаслівыя» і «нясём у сэрцах радасць». Аднак, дадаў Святы Айцец, гэтая радасць больш «пакорная». «За 50 гадоў мы навучыліся і зразумелі тое, што існуе грэх першародны і пастаянна накладваецца на грахі асабістыя (…). Мы пабачылі, што чалавечая крохкасць прысутнічае і ў Касцёле, што лодка Касцёла плыве і супраць варожых вятроў, супраць пагражаючых бур», — сказаў Пантыфік. Часам «мы нават думаем, што Пан спіць, што забыў пра нас». Усё гэта «частка вопыту гэтых 50 гадоў».

Але, працягваў Папа, мы зведалі таксама «гэтую новую прысутнасць Бога, Яго дабрыню і моц». «Агонь Духа Святога не з’яўляецца агнём пажыраючым, знішчаючым, але агнём ціхім, маленькім агнём дабра і праўды, які перамяняе, дае святло і цяпло. Мы ўбачылі, што Пан пра нас не забыў», — падкрэсліў Святы Айцец.

«На заканчэнне асмелюся паўтарыць незабыўныя словы папы Яна ХХІІІ: „Ідзіце дадому, пацалуйце сваіх дзяцей і скажыце, што гэта пацалунак Папы“», — сказаў Бэнэдыкт XVI вернікам.

Затым Пантыфік удзяліў прысутным апостальскае благаслаўленне.

(AG)

 

 

 

Фота Гжэгажа Галонзкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме